Версия для печати

НОВАЯ ТЭХНІКА -НОВЫЯ МАГЧЫМАСЦІ

Вторник, 04 февраля 2025 15:54

Днямі тэхнічны парк Бабруйскага лясгаса папоўніўся новай тэхнікай - двума пагрузачна-транспартнымі машынамі “Беларус” МПТ-461.1.

Адну машыну паставілі ў Глушанскае вопытна-вытворчае лясніцтва,якой запраўляе перадавік вытворчасці галіны — трактарыст Сяргей Пархімчык . Другую- у Любонічскае лясніцтва,якой кіруе бывалы трактарыст Генадзь Вангілеўскі.
Па словах дырэктара Бабруйскага лясгаса Андрэя Цвірко, з’яўленне новай тэхнікі прыкметна пашырае магчымасці, павялічвае аператыўнасць і прадуктыўнасць працы падраздзяленняў.
Пажадаем усім плённай працы!